1 кастрычніка 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся Беларуска-Кітайскі навукова-творчы семінар «Мастацтва і навука». Яго значэнне для абмену ведамі, культурнымі каштоўнасцямі і творчымі пошукамі адзначыла ў сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў першы намеснік дырэктара Цэнтра па навуковай рабоце кандыдат гістарычных навук, дацэнт Папко Вольга Мікалаеўна.
На семінары выступілі вядучыя айчынныя навукоўцы, аспіранты Цэнтра, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Непаўторны каларыт мерапрыемству надаў творчы складнік – музычныя выступленні аспірантаў аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Лю Сяохань, Пэй Чэньжу, у Шаофу, Шэнь Юнцзе, Чэнь Пэйцзіня, Хань Кайсюаня, Лі Эньгуана, Юе Мін, Лю Цзін, Хуан Вэньцзін, прадстаўнікоў БДАМ Чжан Шуньлі і Дун Цзе, выстава жывапісных работ аспіранта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ван Сіна, музычна-тэатралізаванае дзейства ў выкананні фальклорнага ансамбля «Млынок» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Маяк» г. Мінска пад кіраўніцтвам Дар'і Мордань.
Вынікі правядзення Беларуска-Кітайскага навукова-творчага семінара «Мастацтва і навука» сведчаць аб яго запатрабаванасці ў сучаснай навуковай і адукацыйнай прасторы. Мерапрыемства такога фармату можа стаць добрай традыцыяй нашага Цэнтра.