Завяршыўся праект, рэалізаваны аддзелам навукова-інфармацыйнай работы па ініцыятыве дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Папко Вольгі Мікалаеўны. Вынікам стаў буклет «Выданні Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».
Гэта выданне з'яўляецца ілюстраваным каталогам кніг і рэцэнзаваных часопісаў ВАК, падрыхтаваных у 2021—2025 гг. супрацоўнікамі навуковай установы "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
У 2021—2025 гг. Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі з'яўляўся галаўной арганізацыяй па падпраграмах "Культура і мастацтва" і "Беларуская мова і літаратура" ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы".
Вынікі праведзеных даследаванняў 2021—2025 гг. знайшлі сваё адлюстраванне ў 216 кніжных выданнях і больш чым 2 190 навуковых артыкулах і матэрыялах канферэнцый.