24 красавіка 2025 года ў кінатэатры «Перамога» адбылася вечарына памяці "Кинолента длиною в жизнь", прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі, савецкага, беларускага і расійскага кінарэжысёра, сцэнарыста, педагога Валерыя Давідавіча Рубінчыка.
Вяла вечарыну Антаніна Аляксееўна Карпілава, загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.
Фота з сайта: Архівы Беларусі