Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Усерасійская навуковая канферэнцыя (з міжнародным удзелам) «Борковские чтения»

24 лістапада 2025 года ў Валгаградскім дзяржаўным універсітэце адбылася Усерасійская навуковая канферэнцыя (з міжнародным удзелам) «Баркоўскія чытанні», прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння акадэміка Віктара Іванавіча Баркоўскага – выдатнага савецкага славіста, гісторыка мовы, аўтара фундаментальных прац у галіне сінтаксісу ўсходнеславянскіх моў і дыялектаў, першага даследчыка наўгародскіх берасцяных грамат.

Геаграфія мерапрыемства аказалася вельмі значнай. Канферэнцыя аб'яднала звыш 70 удзельнікаў з Расіі, краін бліжняга і далёкага замежжа. На пленарным і секцыйных пасяджэннях з дакладамі выступілі вядучыя навуковыя супрацоўнікі ІРМ (Інстытута рускай мовы) РАН, НАН Беларусі, вядомыя лінгвісты і маладыя даследчыкі з Азербайджана, Балгарыі, Беларусі, Індыі, Ірака, Малдовы, Кітая, Расіі, Сербіі.

Кандыдат філалагічных навук вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры НАН Беларусі Вольга Міхайлаўна Нікалаева: «Для мяне было гонарам удзельнічаць у канферэнцыі (у некаторых пісьмах Віктар Іванавіч піша таксама і пра мяне), акрамя таго, свой даклад я лічу данінай памяці майго бацькі, Міхаіла Гапеевіча Булахава, які вельмі даражыў сяброўствам з Віктарам Іванавічам Баркоўскім, вялікім вучоным і цудоўным чалавекам».

Тэкст і фота з сайта: Волгоградский государственный университет. Дзен

belБеларуская мова