Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі І.Л. Капылоў, загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі А.М. Лапцёнак, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Н.В. Паляшчук 2 красавіка 2025 г. прынялі ўдзел у сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Яе мэта — умацаванне супрацоўніцтва паміж установамі НАН Беларусі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і прэзентацыя дасягненняў акадэмічных мовазнаўцаў.
Мерапрыемства адбылося ў межах Дэкады студэнцкай навукі, якая традыцыйна праходзіць вясной у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа