19 лютага ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча слухачоў спецыяльнасці "Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне" з прадстаўнікамі творчай і навуковай інтэлігенцыі, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
У сустрэчы прыняў удзел дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы Леанід Мальцаў, дацэнт кафедры сацыяльнай палітыкі і ідэалогіі Ірына Дамасевіч, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Літаратура НАН Беларусі Іван Саверчанка, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрыевіч.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі