Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Сустрэча прадстаўнікоў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа з работнікамі РУП "Белтэлекам"

У рамках Адзінага дня інфармавання 21 мая 2026 года прайшла сустрэча ў гібрыдным фармаце з прымяненнем сістэм відэаканферэнцсувязі прадстаўнікоў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі з работнікамі РУП "Белтэлекам".

Дырэктар Інстытута Ігар Капылоў і вядучы навуковы супрацоўнік Аксана Ванкевіч расказалі шырокай аўдыторыі аб лінгвістычным статусе ненарматыўнай лексікі, яе вытоках у рускай і беларускай мовах, функцыях у камунікатыўным акце; пазначылі небяспечныя наступствы брыдкаслоўя ў публічнай сферы і прапанавалі пэўныя меры па ліквідацыі так званага «сацыяльнага віруса» ў беларускім грамадстве.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова