Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы студэнты факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі НАН Беларусі.
Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры правялі прэзентацыю фундаментальнага выдання «Беларуская мова ад «А» да «Я», падзяліліся вопытам выкарыстання беларускай мовы пры працы з нейрасеткамі.
Тэкст і фота з сайта: тг-канал факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта