Выстава дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь» праходзіць у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры з 19 снежня 2025 г. па 23 лютага 2026 г.
На пляцоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «Навука і інавацыі» Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа дэманструе кніжную выставу «Акадэмічная гуманітарыстыка: дасягненні і новыя гарызонты», на якой прадстаўлены выданні, што адлюстроўваюць даследаванні ў галіне гісторыі, культуры, мовы і сацыяльных працэсаў. Таксама раскрываецца роля гуманітарных даследаванняў у вывучэнні гісторыі беларускай дзяржаўнасці і падзей Вялікай Айчыннай вайны.
У цэнтры ўвагі наведвальнікаў:
- «Нацыянальны атлас Беларусі» – фундаментальнае даведачнае картаграфічнае абноўленае выданне;
- кнігі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, прысвечаныя гісторыі беларускіх гарадоў і археалагічным раскопкам;
- выданні Цэнтра даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры, а таксама серыя «Фальклорныя скарбы Беларусі», у якой прадстаўлены беларускія народныя легенды, прыказкі, балады ў перакладзе на рускую і англійскую мовы. Тэксты гэтага выдання ілюстраваны выцінанкамі.
Тэкст з сайта: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі