12 сакавіка 2026 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.» (вул. Інтэрнацыянальная, 33а) – прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы керамікі Вольгі Сіняўскай «Міфы зямлі маёй».
На адкрыцці выставы выступілі старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўген Міхайлавіч Сахута, загадчык кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Рыгор Фёдаравіч Шаура.
Тэкст і фота з сайта: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь