Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Выстава аднаго дня "Скарбы з вясковых куфраў"

28 студзеня, Мінск / Карэспандэнт БелТА /. Выставу аднаго дня "Скарбы з вясковых куфраў" паказалі сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гледачам, якія прыйшлі на оперу «Дзікае паляванне караля Стаха», перадае карэспандэнт БелТА.

Назва выставы досыць умоўная, паколькі экспазіцыя аб'ядноўвае розныя прадметы функцыянальнага прызначэння, патлумачыў загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Барыс Лазука.

На выставе паказалі багатую калекцыю ручнікоў, кожны з якіх прызначаўся для розных побытавых і абрадавых мэт. Больш падрабязна аб відах ручнікоў расказала навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Паліна Богдан.

Тэкст і фота з сайта: БелТА Навіны Беларусі. Беларускае тэлеграфнае агенцтва

belБеларуская мова