13 снежня 2024 года у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё ўнікальнага выставачнага праекта "Соединяя берега".
Упершыню ў Беларусі прадстаўлена найбуйнейшая калекцыя народнага тэкстылю заходняй Браншчыны, якая ўключае рэдкія экспанаты канца XIX – пачатку ХХ ст.: тканыя і вышытыя ручнікі, традыцыйны жаночы касцюм з архаічным андараком, прадметы хатняга інтэр'еру, жаночыя галаўныя ўборы і інш. Калекцыя краязнаўцы і этнографа Аляксея Беласа сфарміравана з народнага тэкстылю канца XIX – пачатку ХХ ст.
З экспазіцыяй азнаёміўся Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
Выстава працуе з 13 снежня па 24 студзеня 2025 г. з 9.00 да 18.00, акрамя выхадных і святочных дзён, па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, к. 1. Выставачная галерэя "Второй этаж".
Уваход вольны!
Для наведвання выставы і правядзення экскурсій неабходна пакінуць заяўку па тэлефоне +375(17) 270-27-32