Выставачны праект "Першыя…", прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння першага касманаўта Юрыя Гагарына, Сусветнаму дню авіяцыі і касманаўтыкі і Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, адкрыўся ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На выставе Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі прадставілі творы жывапісу і графікі, рукапісныя кнігі першага беларускага мастака-касміста Язэпа Драздовіча.