Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Вясновы букет-2025»

24 мая 2025 г. на плошчы Свабоды ў Мінску прайшоў ХVI Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет».

Мастацкі кіраўнік і старшыня экспертнай камісіі фестывалю-кірмашу – Яўген Міхайлавіч Сахута, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. 

Мэтай правядзення мерапрыемства з'яўляецца адраджэнне, захаванне, развіццё і папулярызацыя народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, падтрымка майстроў і клубных фарміраванняў народных мастацкіх рамёстваў.

У гэтым годзе "Вясновы букет" наведалі больш за 400 майстроў з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія прадставілі ўнікальныя прадметы ткацтва, вышыўкі, разьбы па дрэве, ганчарства, салома- і лозапляцення, выцінанкі і іншых відаў народных рамёстваў.

belБеларуская мова