У Брэсце прэзентавалі кнігу «Смотри и помни. Великая Отечественная война в белорусском кино».
Кнігу прадставілі ў абласной бібліятэцы імя Горкага падчас круглага стала «Образы Великой Победы в белорусском кинематографе».
Кніга расказвае на сваіх старонках пра беларускія кінафільмы, знакамітых рэжысёраў, аператараў, акцёраў, майстроў анімацыйнага жанру. Увага нададзена фатографам, якія ўвасобілі на экране з дапамогай мастацкага фота тэму Вялікай Айчыннай вайны. Навінка выйшла ў выдавецтве "Беларусь".
Часткай круглага стала прэзентацыя выставы, якая расказвае праз беларускую літаратуру аб гісторыі айчыннага кінематографа.
Круглы стол праходзіў у рамках Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў.
Тэкст і фота з сайта: тг-канал "Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага"