27 студзеня 2026 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню беларускай навукі.
З віншаваннямі выступілі дырэктар установы Вольга Мікалаеўна Папко і намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Вольга Сяргееўна Юшкевіч.
Былі ўручаны ўзнагароды па выніках працы вучоных ад Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.