Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (далей — Універсітэт) праводзіць дзень адчыненых дзвярэй 28 студзеня 2026 г. (серада) у 15.00 па адрасе: г. Мінск, зав. Калініна, 10, аўд. 113, у новым будынку Універсітэта, з мэтай азнаямлення з праграмамі падрыхтоўкі і навучання ў магістратуры Універсітэта па наступных спецыяльнасцях:
|
Спецыяльнасці
|
Вочная форма атрымання адукацыі
|
Завочная форма атрымання адукацыі
|
|---|---|---|
|
Мастацтвазнаўства; Археалогія; Філасофія; Эканоміка; Сацыялогія; Юрыспрудэнцыя; Заатэхнія; Аграномія; Ветэрынарыя |
1 год |
1 год 6 мес. |
|
Біялогія; Матэматыка і камп'ютарныя навукі; Прыкладная матэматыка і інфарматыка; інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні |
2 гады |
2 гады 6 мес. |
|
Хімія; Фізіка; Прыкладная фізіка |
2 гады |
- |
Перад Вамі выступіць кіраўніцтва Універсітэта, загадчыкі кафедраў і спецыялісты аддзела магістратуры, якія пазнаёмяць Вас са спецыфікай і перавагамі навучання ў магістратуры Універсітэта.