Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Дыялогавая маладзёжная пляцоўка «Культура мовы — абавязак патрыёта»

11 сакавіка 2024 года для навучэнцаў 9-11 класаў з Мінскай вобласці была прачытана лекцыя, прысвечаная культуры маўлення, і праведзены адукацыйны семінар у межах выканання плана мерапрыемстваў канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах грамадства на 2024-2026 гады.

Мерапрыемствы прайшлі на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ў межах дыялогавай маладзёжнай пляцоўкі "Культура мовы — абавязак патрыёта". Падрыхтавала і правяла іх навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Анастасія Марозава.

З сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 

belБеларуская мова