У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дня роднай мовы, 17 лютага 2025 г. адбылося падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і ДУА "Гімназія № 22 г. Мінска".
Ва ўрачыстай абстаноўцы дагавор падпісалі дырэктар Цэнтра Лакотка Аляксандр Іванавіч і дырэктар гімназіі № 22 Кісель Мікалай Уладзіміравіч.
На мерапрыемстве таксама прысутнічалі намеснік дырэктара гімназіі па вучэбнай рабоце Касцень Людміла Аляксееўна, старшыня метадычнага аб'яднання Сяліцкая Вольга Уладзіміраўна, супрацоўнікі арганізацый Цэнтра, вучні 5-га і 11-га класаў.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа