Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Дуктава, Л.Г. «Нацыянальныя культурныя коды ў беларускім эпасе мяжы ХХ-ХХІ стст.»

Дуктава, Л.Г. Нацыянальныя культурныя коды ў беларускім эпасе мяжы ХХ-ХХІ стст. / Л.Г.Дуктава. — Мн. : Беларуская навука, 2026. — 335 с.

У манаграфіі комплексна разгледжана пытанне рэцэпцыі нацыянальных культурных кодаў у беларускім эпасе мяжы ХХ–ХХІ стст., абгрунтоўваецца паняцце «нацыянальны культурны код», разгледжана сістэма культурных кодаў. На шырокім зрэзе эпічных твораў паказана, як адбываецца выспяванне і крышталізацыя кодаў у паэтыцы твора, як кодавы інструментарый дазваляе абазначыць ідэйна-аўтарскую парадыгму мастакоў слова пры адлюстраванні розных аспектаў нацыянальнай ідэнтычнасці. Выдзелены коды, якія маркіруюць Беларусь (коды бусла, зубра, валошкі і інш.), разгледжаны код «кужаль», звязаны з асаблівасцямі нацыянальнага менталітэту, а таксама код «палеская мадонна», які рэпрэзентуе рысы характару беларускай жанчыны – нястомнай працаўніцы, клапатлівай гаспадыні і ахоўніцы сямʼі.

Адрасавана выкладчыкам, студэнтам і ўсім, каго цікавіць пытанне функцыянавання нацыянальных культурных кодаў у мастацкай літаратуры.

belБеларуская мова