Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Адзіны дзень інфармавання 19 чэрвеня 2025 года

19 чэрвеня 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбылося мерапрыемства ў рамках Адзінага дня інфармавання на тэму «Беларусь – страна возможностей: молодежная политика на современном этапе».
 
На мерапрыемстве выступіў Аляксандр Іванавіч Лакотка, акадэмік, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар, дырэктар Цэнтра.
 
У сваім выступленні ён азнаёміў навуковы калектыў з актуальнымі аспектамі дзяржаўнай падтрымкі маладых вучоных у Рэспубліцы Беларусь (гранты, конкурсы, прэміі НАН Беларусі, заахвочванні спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
 
А.І. Лакотка звярнуў асаблівую ўвагу на значнасць правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на прыцягненне ў навуку найбольш актыўных, здольных, крэатыўных маладых людзей, неабходнасць падтрымкі ініцыятыў і пілотных праектаў, аказання дапамогі ў іх рэалізацыі, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі.
 
У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета маладых вучоных Цэнтра, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў.
 
На мерапрыемстве дэманстраваліся кадры з выступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі "Гонар, годнасць
(фінальны канцэрт "Время выбрало нас" рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства"; БелТА, 2025).
belБеларуская мова