21 жніўня 2025 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося мерапрыемства ў рамках Адзінага дня інфармавання на тэму «Адукацыя і навука — рухаючыя сілы развіцця грамадства і дзяржавы».
Адукацыя і навука - стратэгічныя прыярытэты Беларусі. Чалавечы капітал прызнаны галоўным рэсурсам краіны. Гарантуецца бясплатнае і бесперапыннае навучанне, актыўна падтрымліваюцца адораныя навучэнцы.
Дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Ягор Аляксеевіч Ненадавец выклаў аўдыторыі матэрыял, падрыхтаваны на аснове інфармацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.