22 мая 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбылося мерапрыемства ў рамках Адзінага дня інфармавання на тэму «Здоровая нация как основа развития Беларуси».
На мерапрыемстве выступіў Аляксандр Іванавіч Лакотка, акадэмік, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, дырэктар Цэнтра. У сваім выступленні ён азнаёміў навуковы калектыў з Пастановай Бюро Прэзідыума НАНБ ад 19 мая 2025 г. № 205 «Аб ідэалагічным актыве ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», указаў на важнасць умацавання нацыянальна-дзяржаўнага светапогляду, неабходнасць якаснай рэалізацыі навуковага забеспячэння дзяржаўных задач, у тым ліку па падтрыманні ў грамадстве атмасферы маральнасці і духоўнасці з мэтай устойлівага развіцця і працвітання, маральнага здароўя нацыі.
А. І. Лакотка звярнуў асаблівую ўвагу на значнасць мерапрыемстваў, накіраваных на выхаванне культуры клопату пра здароўе, прапаганду здаровага ладу жыцця, экалогіі культуры, захаванне традыцыйных ведаў і культурных практык, звязаных з прыродай. Падчас мерапрыемства дэманстраваліся кадры з фільма «103: пра подзвігі беларускіх урачоў» (АТН, 2022), прысвечанага айчыннай медыцыне.
Цэнтральная ідэя сустрэчы выказана словамі з Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі: «Здароўе нацыі - гэта клопат не толькі медыкаў, але і кожнага з нас. Без фізічнай актыўнасці, заняткаў спортам не будзе здаровых дзяцей, людзей, здаровай нацыі ў цэлым».
У мерапрыемстве Адзінага дня інфармавання прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі ўсіх структурных падраздзяленняў Цэнтра, загадчыкі аддзелаў (сектараў) Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы, Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы, Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа.