26 лютага 2026 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося мерапрыемства ў рамках Адзінага дня інфармавання на тэму «Абарончая моц беларускага войска і патрыятызм у сучасных умовах».
Намеснік дырэктара па агульных пытаннях Ігар Аляксандравіч Тараненка падчас гутаркі засяродзіў увагу прысутных на асноўных аспектах: абарончай моцы беларускай арміі і патрыятызме ва ўмовах сучаснага свету. Ён адзначыў, што Беларусь сёння мае высокакваліфікаваную армію, здольную эфектыўна рэагаваць на любыя выклікі. Армія, якая стаіць на варце бяспекі нашай краіны, дэманструе высокую гатоўнасць да абароны Радзімы.