Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Адзіны дзень інфармавання

20 лістапада ў навуковых установах НАН Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці». Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік наведаў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Уладзімір Сцяпанавіч расказаў пра тое, як трэба выконваць «лічбавую гігіену», чаму важныя задачы не варта вырашаць у мэсэнджарах, як засцерагчыся ад уплыву кібермахляроў і чаму для аплаты пабочных паслуг добра б завесці дадатковую крэдытную картку.

Затым адбылася гутарка з вучонымі, дзе кожны змог задаць свае пытанні. Аб развіцці Цэнтра расказала яго дырэктар Вольга Мікалаеўна Папко. Розныя заўвагі, прапановы і просьбы былі прынятыя да разгляду. Яны тычыліся фінансавання навуковых даследаванняў, перспектыў атрымання ўласнага жылля, далейшага развіцця гуманітарных праектаў.

Наведванне Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры завяршылася знаёмствам з экспазіцыяй Музея старажытнабеларускай культуры. Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміру Караніку расказалі аб яго развіцці, унікальных экспанатах.

А яшчэ быў сюрпрыз ад Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Тэкст і фота з сайта: тг-канал Национальная академия наук Беларуси

belБеларуская мова