13 студзеня 2026 г. адбылося пасяджэнне філасофска-дыскусійнага клуба «Филасофия и жизнь» на тэму «Синтоизм как национальная философско-религиозная система Японии и её влияние на жизнь современного японского общества». Даклад зрабіла Ірына Лампе, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
У дакладзе былі адлюстраваны гісторыя ўзнікнення, асаблівасці культу, роля ў жыцці японскага грамадства нацыянальнай рэлігіі – сінці. Былі разгледжаны сувязь гэтай рэлігійнай сістэмы з будызмам, японскім мастацтвам, духоўным і сацыяльным жыццём сучаснага японскага грамадства, яго ўплыў на светапогляд і стыль жыцця японцаў. Даклад быў багата ілюстраваны мультымедыйным суправаджэннем.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі