Заходняя Беларусь (1921-1939): гісторыя, культура, літаратурны рух: зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаны 85-годдзю з дня аб’яднання Беларусі і Дню народнага адзінства // Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. — Мн. : Беларус. навука, 2026. — 287 с.
Зборнік навуковых артыкулаў падрыхтаваны па выніках правядзення Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Заходняя Беларусь (1921–1939) – гісторыя, культура, літаратурны рух – і сучасныя праблемы развіцця», якая адбылася 17 верасня 2024 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Аўтары аналізуюць сацыяльна-палітычныя, грамадска-культурныя, канфесійныя і іншыя працэсы ў Заходняй Беларусі, ідэйныя прыярытэты і парадыгму літаратурна-мастацкага дыскурсу, асэнсоўваюць падзеі восені 1939 г. у гістарычным лёсе беларускага народа, адлюстраванне заходнебеларускага жыцця ў творах прыгожага пісьменства, даследуюць традыцыі кансалідацыі грамадскіх сіл у барацьбе за аб’яднанне Беларусі міжваеннага перыяду на этапе навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і інш.
Адрасуецца навуковым работнікам, выкладчыкам ВНУ, аспірантам і студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускага народа, яго інтэлектуальна-творчай спадчынай.