Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Абарона кандыдацкай дысертацыі

21 лістапада 2025 г. у Савеце па абароне доктарскіх (кандыдацкіх) дысертацый Д 09.01.01 пры ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» па спецыяльнасці 17.00.02 – музычнае мастацтва адбылася абарона кандыдацкай дысертацыі навуковага супрацоўніка аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Канстанцінавай Таццяны Леанідаўны на тэму «Абходныя песенна-віншавальныя традыцыі ў каляндарна-абрадавым цыкле Паўночнай Беларусі».

Першым афіцыйным апанентам па дысертацыі выступіла Валодзіна Таццяна Васільеўна, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Дысертацыя прысвечана сістэмнаму вывучэнню паўночнабеларускіх песенна-віншавальных абходаў каляндарнага замацавання. Яна з'яўляецца цэласным арэальным даследаваннем, накіраваным на раскрыццё функцыянальнай, тыпалагічнай і арэальнай спецыфікі песеннага кампанента калядных і велікодных абходаў. У выніку прапануецца канцэпцыя музычнай арэалогіі, сутнасць якой заключаецца ў ажыццяўленні гісторыка-культурнай інтэрпрэтацыі з’яў на аснове тыпалогіі іх арэалаў.

belБеларуская мова