Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Золотая коллекция Льва Голуба: Миколка»

11 сакавіка 2024 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры НАН Беларусі адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя «Экран і час», прысвечанае стагоддзю беларускага кіно, пад назвай «Золотая коллекция Льва Голуба: Миколка» з паказам ігравога фільма «Міколка-паравоз» (Беларусьфільм, 1956).

Голуб Леў Уладзіміравіч - класік савецкага кіно, рэжысёр, сцэнарыст, народны артыст БССР (1964). Фільмы Льва Уладзіміравіча сталі сапраўднай школай для многіх пакаленняў савецкіх дзяцей. Яны вучылі юных гледачоў і вучаць іх да гэтага часу сумленнасці, стойкасці, вернасці свайму слову і справе. "Міколка-паравоз" - савецкі мастацкі фільм па матывах аднайменнай аповесці М.Лынькова, зняты на кінастудыі Беларусьфільм у 1956 годзе. Л. Голуб не толькі захаваў аўтарскі стыль аповесці, арганічна перадаючы падзеі літаратурнага твора, але і надаў сюжэту аўтарскую дынаміку і каларыт. У выніку з'явіўся класічны ўзор героіка-прыгодніцкага дзіцячага фільма, які адлюстроўвае традыцыі казак і былін аб адважных і ўдачлівых народных героях.

belБеларуская мова