У вясёлай і займальнай форме прайшла гульня-квэст "Беларуская скарбонка", прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, 25 лютага 2024 г. у нядзельнай школе прыхода храма Святой Роўнаапостальнай княгіні Вольгі ў г. Мінску.
Мерапрыемства дало магчымасць усім прысутным не толькі праверыць сваё веданне беларускай мовы, але і пашырыць свае веды, даведацца пра новае.
З сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі