Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Выдавецтву «Беларуская навука» — 100 гадоў

27 лютага 2026 года / Кар. БЕЛТА / У Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў сход з нагоды 100-годдзя выдавецкага дома «Беларуская навука», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуская навука" - найбуйнейшы ў рэспубліцы ўніверсальны цэнтр па выпуску кніжных і перыядычных выданняў па розных галінах навукі. Выдавецкі дом робіць значны ўклад у папулярызацыю навукі і прапаганду дасягненняў беларускіх вучоных і арганізацый НАН Беларусі.

Выдавецтва было заснавана ў Мінску ў 1925—1926 гадах як рэдакцыйна-выдавецкі аддзел Інстытута беларускай культуры. Сёння арганізацыя ажыццяўляе падрыхтоўку і выпуск кніжнай прадукцыі, штотыднёвай газеты "Навука", шэрагу навуковых часопісаў, заснавальнікам якіх з'яўляецца НАН Беларусі, навуковай, навукова-папулярнай, даведачнай і іншай літаратуры — як па ўласных праектах, так і па заказу асобных арганізацый, аўтараў.

Ад імя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кіраўніцтва Цэнтра павіншавала выдавецтва з юбілеем.

Тэкст і фота з сайта: БЕЛТА: Беларускае тэлеграфнае агенцтва

belБеларуская мова