24 лютага 2024 г. у межах сумеснай ініцыятывы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і брацтва святога апостала Іаана Багаслова Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы для навучэнцаў сярэдняй школы № 115 г. Мінска была праведзена інтэрактыўная гульня «Мова і рэлігія», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
Гэта мерапрыемства стала ўнікальнай магчымасцю для школьнікаў прадэманстраваць свае веды, развіць уменне працаваць у камандзе і атрымаць новы лінгвістычны вопыт.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі