Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Мастацтвазнаўчая экспедыцыя

У Магілёўскай вобласці праходзіць мастацтвазнаўчая экспедыцыя па хрысціянскіх храмах рэгіёна, мэтай якой з'яўляецца вывучэнне, дакументаванне і навуковае апісанне помнікаў сакральнага мастацтва, што захаваліся ў культавых збудаваннях Беларусі.

Супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праводзяць абследаванне і фотафіксацыю храмавых інтэр'ераў, абразоў, твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадметаў царкоўнага ўжытку і іншых аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Гэтая праца вядзецца на сістэмнай аснове з 1970-х гадоў, яна з'яўляецца часткай маштабнага праекта па вывучэнні сакральнага мастацтва краіны. За дзесяцігоддзі даследаванняў сфарміравана ўнікальная адзіная база даных, якая пастаянна папаўняецца новымі матэрыяламі, фатаграфіямі і навуковымі апісаннямі. Сабраныя звесткі спрыяюць захаванню нацыянальнай культурнай спадчыны, развіццю навуковых даследаванняў і забеспячэнню ўліку каштоўных помнікаў сакральнага мастацтва Беларусі.

belБеларуская мова