Абсалютныя унікумы "ад палеаліту" ў Год добраўпарадкавання – у новых дэкарацыях! 45 гадоў чуем: "Музей старажытнабеларускай культуры", аднак дэ-юрэ такой установы ў структуры Акадэміі навук ніколі не было – толькі аднайменны аддзел.
Пакуль яшчэ экспазіцыю ўсё ж будзем называць "музеем" – больш звыкла! Ён быў утвораны ў 1979-м. Рэліквіі мінулага, здавалася б, ужо былі размеркаваны па іншых зборах. Энтузіясты адправіліся ў экспедыцыі – выратавальныя. Зараз у фондах – амаль 20 тыс. помнікаў. Маці Божая Бялыніцкая і Вастрабрамская – абразы цудатворныя.
Тэкст з сайта: Агульнацыянальнае тэлебачанне (АНТ)