Казка і міф у еўрапейскай прасторы 3: традыцыі і навацыі: матэрыялы III Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі (Мінск, 18–20 мая 2023 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; уклад. Ю. В. Пацюпа, В. Д. Міцкевіч; рэдкал.: А. І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 180 с.: іл.
ISBN 978-985-08-3217-7.
Зборнік склалі выступленні удзельнікаў III Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі, які адбыўся 18–20 мая 2023 г. у Мінску. У матэрыялах зборніка даследуецца паэтыка, гістарычныя і псіхалагічныя аспекты народнай казкі, уплыў фальклорнага наратыву на літаратурную творчасць, літаратурная казка як феномен, а таксама бытаванне і трансфармацыя казак і міфаў у сучаснай культурнай прасторы.
Адрасуецца фалькларыстам, літаратуразнаўцам, этнолагам, лінгвістам, маркетолагам і ўсім, каго цікавіць казка як жанр і казачныя аспекты ў культуры.