Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Казка і міф у еўрапейскай прасторы 4»

Казка і міф у еўрапейскай прасторы 4: традыцыя і інтэрпрэтацыі: матэрыялы IV Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі (Мінск, 16–18 мая 2025 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; уклад. Ю. В. Пацюпа; рэдкал.: Т. В. Валодзіна [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2026. – 145 с.: іл.
ISBN 978-985-08-3478-2.

Зборнік змяшчае даклады ўдзельнікаў IV Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі, які адбыўся 16–18 мая 2025 г. у Мінску. У артыкулах даследуюцца семантыка казкавых вобразаў і жанравая прырода народнай прозы, адкрываюцца невядомыя факты з жыцця казачнікаў і гісторыі збірання казкі, уплыў міфалогіі і казкавай стылістыкі на літаратуру, спосабы апрацоўвання народных наратываў майстрамі слова, а таксама раскрываецца спецыфіка выкарыстання казак, казкавых і міфалагічных вобразаў у мастацтве, псіхалогіі, педагогіцы і постфальклорных практыках.

Адрасаваны фалькларыстам, літаратуразнаўцам, этнолагам, псіхолагам, педагогам і аматарам казкі і міфалогіі.

belБеларуская мова