Калядка, С. У. Беларуская паэзія ў літаратуразнаўчых даследаваннях другой паловы ХХ ст. / С.У. Калядка; навук. рэд.: І. В. Саверчанка, А. У. Бразгуноў. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 251 с.
У манаграфічным даследаванні прадстаўлены паэталагічныя канцэпцыі беларускіх літаратуразнаўцаў Міколы Арочкі, Алега Лойкі, Дзмітрыя Бугаёва, Рыгора Бярозкіна, Уладзіміра Гніламёдава, Рыгора Семашкевіча, Варлена Бечыка, Тамары Чабан. У асобных раздзелах манаграфіі праз зварот да літаратуразнаўчых прац выбітных даследчыкаў асэнсоўваюцца асноўныя эстэтычныя прынцыпы літаратурнай творчасці, вызначаецца ўзровень эстэтычнай дасканаласці паэтычнага твора, крытэрыі яго мастацкасці. Кожны з даследчыкаў прапануе эталоны, нормы, узоры твораў, якія павінны вызначаць абавязковую ўстойлівую сувязь аўтара і чытача, якія і разглядаюцца з пазіцыі іх актуальнасці не толькі для свайго часу, але і для развіцця беларускай паэзіі ў будучыні.
Кніга адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам, студэнтам і ўсім аматарам беларускай літаратуры.