Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Капилов, А. Л. «Белорусское музыкально-исполнительское искусство конца XIX – начала XX века»

Капилов, А. Л. Белорусское музыкально-исполнительское искусство конца XIX – начала XX века / А. Л. Капилов. – Минск : Беларуская навука, 2025. – 338 с. : ил.

ISBN 978-985-08-3351-8.

У манаграфіі ўпершыню разглядаецца гісторыя беларускага музычнага мастацтва канца XIX – пачатку ХХ ст. Рэканструявана карціна развіцця айчыннага канцэртнага і сцэнічнага выканальніцтва: вакальнага, фартэпіяннага, смычковага, духавога, народнага; ансамблевага (дуэты, трыа, квартэты); аркестравага; харавога (царкоўнае і свецкае); у сферы музычнага тэатра; а таксама гастрольная дзейнасць знакамітых спевакоў, ансамбляў, аркестраў і тэатральных антрэпрыз. Упершыню па вартасці ацэньваецца ўклад ураджэнцаў беларускай зямлі ў сусветную мастацкую прастору. Прадстаўлена дзейнасць выдатных майстроў сцэны – З. Буткевіча, І. Венгеравай, Г. Жарабцовай, А. Мейчык, С. Мігая, Ж. Нарбут-Грышкевіч, П. Цясевіча і іншых артыстаў, якія стваралі яркае аблічча айчыннага мастацтва за мяжой, унеслі істотны ўклад у агульнаеўрапейскі і сусветны музычна-мастацкі кантэкст.

Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй музычнай культуры Беларусі.

belБеларуская мова