Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

“Кацігарошак”

IV адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы "Кацігарошак" прайшоў у Мінску 25 студзеня 2024 года на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь».

У склад журы ўваходзілі супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: Тацяна Валодзіна, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў, Таццяна Аліферчык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы, Ганна Алексяевіч, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

belБеларуская мова