Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

IV Міжнародны кніжны кірмаш «Кітап-байрам»

30 мая 2026 года ва Уфе адбылася ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў Міжнароднага конкурсу для кнігавыдаўцоў «Кніга года на зямлі Урал-батыра», якая стала адной з ключавых падзей IV Міжнароднага кніжнага кірмашу «Кітап-байрам». Конкурс накіраваны на папулярызацыю кнігі і чытання, падтрымку найлепшых выдавецкіх праектаў і развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Расіі і замежнымі краінамі.

Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел выдавецтвы з Башкартастана, Татарстана, Марый Эл, Удмуртыі, Мардовіі, Якуціі, Кабардзіна-Балкарыі і іншых рэгіёнаў Расіі, а таксама Беларусі. Журы вызначыла пераможцаў у асноўных і спецыяльных намінацыях, адзначыўшы найлепшыя навуковыя, мастацкія, краязнаўчыя, дзіцячыя і нацыянальныя выданні.

РУП «Выдавецкі дом "Беларуская навука"» па выніках конкурсу быў узнагароджаны дыпломам 2 ступені ў намінацыі "Выданне, якое ўносіць уклад у дыялог культур " за манаграфію Л.М. Квілінковай "Башкиры в Беларуси: этнокультурная идентичность сквозь призму межэтнического взаимодействия".

Тэкст з сайта: IV Міжнародны кніжны кірмаш «Кітап-байрам»

belБеларуская мова