15 снежня 2025 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося пасяджэнне кіналекторыя «Экран і час», прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пад назвай «Золотая коллекция Льва Голуба: Михась и Олеся». Лектар - старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Я.У. Голікава-Пошка.
Ігравая карціна «Дзеці партызана» прысвечана ўжо мірнаму, пасляваеннаму жыццю, але рэха вайны ўсё роўна рэфрэнам праходзіць праз кінатвор. Міхась і Алеся - дзеці камандзіра партызанскага атрада Грэчнага і яго жонкі-разведчыцы, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, лясы навокал лагера геолагаў з'яўляюцца маўклівымі сведкамі кровапралітных ваенных баёў. Правадыр геолагаразведачнай базы Мацвей Глушка – нямецкі шпіён, чыёй мэтай з'яўляецца капіраванне савецкіх сакрэтных карт.