Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Кінапаказ "Магія кінакадра"

18 сакавіка 2026 года зала дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў чарговы раз стала «востравам» пад назвай «Магія кінакадра», дзе ў рамках ужо добра вядомага наведвальнікам бібліятэкі праекта дэманстравалася меладрама «Двое на востраве слёз» (1986) рэжысёра Віктара Дашука.

Тэму адрозненняў паміж дакументальным і ігравым кіно, цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца рэжысёры-дакументалісты падчас здымак мастацкіх карцін, напрыклад, нязвыклай для іх працай з прафесійнымі акцёрамі, падняла вядучы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Наталля Агафонава.

Кіназнаўца паразважала аб класічным для жанру меладрамы трохвугольніку, які ў гэтым фільме ператвараецца ў нетыповы квадрат. Эксперт расказала і аб характэрным для дакументалістаў пошуку тыпажоў, асаблівасці выбару рэжысёрам акцёраў цэнтральных роляў, звярнула ўвагу гледачоў на малавядомага артыста Леаніда Няганава (Лёнчык), які па рысах твару, знешніх і ўнутраных рухах нагадваў Віктару Дашуку самога сябе.

Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

belБеларуская мова