Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Кінапаказ "Магія кінакадра"

5 лістапада зала дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў чарговы раз сабрала аматараў кіно, якія ў рамках цыкла кінапаказаў "Магія кінакадра" паглядзелі адзін з найлепшых айчынных фільмаў пра вайну - "Сыны ідуць у бой " (1969) Віктара Турава.

Перад пачаткам прагляду выступіла Марына Белаокая, старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства. Марына Аляксандраўна агучыла надзвычай ёмістую і важную думку, якая вызначае стылістыку беларускіх ваенных фільмаў і літаратурных твораў: гэта гуманізм, неабходнасць заставацца чалавекам у моманты татальнай жорсткасці вайны.

Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

belБеларуская мова