Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Кінапаказ "Магія кінакадра"

Вечар 19 лютага 2025 года ў зале дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стаў надзвычай утульным, душэўным і настальгічным: у рамках цыкла кінапаказаў "Магія кінакадра" дэманстравалася легендарная і любімая мільёнамі карціна рэжысёра Ігара Дабралюбава «Белыя Росы» (1983), знятая на кінастудыі «Беларусьфільм».

Аб перыпетыях стварэння фільма, яго кантэксце, высокай ацэнцы кінакрытыкаў, падборы акцёраў, трагічным лёсе юнай зорачкі Юліі Касмачовай, якая выдатна сыграла ролю Галюні, экраннай дачкі Мікалая Карачанцава, распавяла Марына Белаокая, старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства. Марына Аляксандраўна звярнула ўвагу і на адкрытае пытанне вызначэння жанру фільма «Белыя Росы», які ўяўляе сабой шматслаёвае кінапалатно і злучае рысы камедыі, трагікамедыі, побытавой сямейнай драмы, кінапрытчы.

Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

belБеларуская мова