Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Кінапаказ "Магія кінакадра"

4 лістапада 2025 года чарговы кінапаказ праекта «Магія кінакадра» ў зале дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі нагадаў гледачам пра далёкія гістарычныя падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. У гэты раз аматарам кіно дэманстравалася двухсерыйная карціна «Мы наш, мы новы...» (1980) – першы фільм з вядомага цыкла «Дзяржаўная мяжа».

Перад пачаткам прагляду выступіла ўжо знаёмая аматарам «Магіі кінакадра» Марына Белаокая, старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтва, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства. Кінакрытык расказала пра час, у які здымаўся фільм, звярнула ўвагу на «беларускія адсылкі» ў карціне, гістарычныя прататыпы, адлюстраваныя ў кінатворы. Марына Аляксандраўна прааналізавала экранныя вобразы: інтэлігента Дановіча (Ігар Старыгін), яго «ідэальнай жонкі» Ніны (Марына Дзюжава), матроса Гамаюна, які, нягледзячы на пралетарскае паходжанне, імкнецца навучыцца ўсяму новаму (Аляксандр Дзянісаў), Зінаіды Дановіч, маці галоўнага героя, халоднай і стрыманай арыстакраткі (Вія Артмане), генерала Хлебнёва, якому не дае спакою пытанне жорсткасці ў адносінах да дваран (Віктар Тарасаў). Кіназнаўца паразважала і пра асаблівасці жанравай прыроды фільма, які лічыцца гісторыка-прыгодніцкім, але мае рысы псіхалагічнай драмы і меладрамы.

Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

belБеларуская мова