27 сакавіка 2026 г. старшы навуковы супрацоўнік сектара ўсходазнаўства аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Сынкова І. А. правяла майстар-клас, прысвечаны рукапіснай спадчыне беларускіх татар.
На сустрэчы, якую арганізавала вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Будзько І. У., прысутнічалі замежныя навучэнцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, грамадзяне Турцыі, Кітая, Туркменістана.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа