Інтэрв'ю з загадчыкам аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры доктарам філалагічных навук, прафесарам Таццянай Васільеўнай Валодзінай прагучала ў праграме «Кнігасвет» на канале «Культура» Беларускага радыё.
Размова ішла пра серыю альбомаў «Фальклорныя скарбы Беларусі» – унікальнае выданне, якое не мае аналагаў у айчынным мастацтвазнаўстве.
Тры першыя выданні былі выпушчаныя ў 2025 годзе, а кнігі 2026 года «Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу» і «Абярнуся я шэрай зязюляй» прысвечаны баладам і каляндарна-абрадавым песням. У гэтыя альбомы балад і каляндарна-абрадавых песень трапілі найлепшыя ўзоры народнай творчасці, сабраныя навукоўцамі ў фальклорных экспедыцыях за доўгія гады працы ў гэтым кірунку.
Выданні працягваюць традыцыю першых трох кніг серыі. У іх на рускай і англійскай мовах прыводзяцца аналагі з культуры іншых народаў, якія дэманструюць, як народ глядзеў на тую ці іншую жыццёвую з'яву.