Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы падвёў вынікі конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы "Мост дружбы" 2024–2025 гг. Узнагароджанне адбылося ў Авальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
26 лістапада 2025 года дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Мікалаеўна Папко прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу.
Конкурс заснаваны Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы з мэтай прыцягнення ўвагі маладых аўтараў да агульнай гісторыі, культуры і літаратурных традыцый дзвюх краін, а таксама да развіцця ідэй Саюза і дружбы паміж Беларуссю і Расіяй. У рамках конкурсу прымаліся творы малой формы - апавяданні, нарысы, эсэ, - якія раней не публікаваліся і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах.
Конкурс праводзіўся сёмы раз і па традыцыі аб'яднаў таленавітых аўтараў з Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.
Па выніках працы экспертнага савета было вызначана 10 пераможцаў — па пяць з кожнай краіны. У намінацыю ўвайшлі аўтары, якія прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства і таленавітае раскрыццё тэмы дружбы і супольнасці.
Тэкст з сайта: Афіцыйны сайт Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы
Фота з сайта: СБ: Беларусь сегодня