Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Канцэрт-лекцыя «Художественное открытие…»

25 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася першая інтэрактыўная лекцыя-канцэрт «Художественное открытие в творчестве национальных композиторов» з цыкла "Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры".

Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прадставіла праграму з твораў беларускіх кампазітараў – выдатных узораў нацыянальнай музыкі розных жанрава-стылявых напрамкаў у выкананні хору, салістаў і струннага квартэта. 

Калектыў выступаў у дызайнерскіх касцюмах Людмілы Дамнянковай. Канцэрт суправаджаўся маляўнічым слайд-шоу, салісты-вакалісты, хор і струнны квартэт выступалі пад кіраўніцтвам хормайстра Жанны Філіповіч і капельмайстра Святаслава Рачэўскага. Праграму вяла мастацкі кіраўнік музычнай капэлы Галіна Цмыг.

Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

belБеларуская мова