Шкляныя кубкі вытворчасці легендарнай Налібоцкай мануфактуры Радзівілаў вярнуліся на радзіму ў выглядзе рэплік.
У Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі паступілі копіі шкляных кубкаў і вазы з вечкам, якія без перабольшання можна назваць вяршыняй айчыннага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Аналагаў вырабам Налібоцкай мануфактуры ў свеце не існуе, а арыгіналы гэтых шкляных шэдэўраў, якія захаваліся, сёння размеркаваны па найбуйнейшых еўрапейскіх музеях.
Тэкст і фота з сайта: News.by
Відэа па спасылцы: News.by